Этнаграфічны музей “Хата ў жыцці беларуса”

muzeum

Кіраўнік музея

Мешчаракова Людміла Уладзіміраўна

Тэлефон+375 29 514 24 97

Месца знаходжання: Віцебская вобласць, г.Наваполацк,
вуліца Дзяржынскага 4.

...

 

  Этнаграфічны музей “Хата ў жыцці беларуса” быў заснаваны ў 1992 годзе на базе сярэдняй школы №5 г. Наваполацка. Пачатак існаванню музея паклаў М.У. Каменка, які на той час быў дырэктарам школы. Разам з аднадумцамі ён перавёз на тэрыторыю школы драўляны зруб сялянскай хаты.

  Добраўпарадкаваць будынак дапамагалі вучні працоўнага лагера, іх бацькі і настаўнікі. Працягнулі ініцыятыву развіцця і дзейнасці музея Л.Ф. Антонава, якая працавала на той час дырэктарам школы, а таксама настаўнік пачатковых класаў Г.А. Геранок. Менавіта яны заклалі аснову дзейнасці музея, напоўнілі экспазіцыю першымі экспанатамі. Асаблівы ўклад у развіцце музея ўнесла настаўнік гісторыі  Г.Ч. Сугакова, якая займалася з вучнямі экскурсійнай, даследчай і краязнаўчай дзейнасцю.  Школьны музей  пад кіраўніцтвам Г.Ч. Сугаковай з’яўляўся пераможцам разнастайных конкурсаў гарадскога, абласнога і рэспубліканскага ўзроўняў.

  Пасля рээкспазіцыі ў 2000 годдзе музей сярэдняй школы №5 атрымаў назву “Хата ў жыцці беларуса”. З першага верасня 2021 года ў сувязі з рэарганізацыяй і аб’яднаннем дзвюх школ музей “Хата ў жыцці беларуса” – структурнае падраздзяленне ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Наваполацка”.